Ровары

Подпісы “За Вела-Брэст” перададзеныя ў гарвыканкам

Больш за тры тысячы подпісаў было сабрана пад зваротам за стварэнне ўмоў для перасоўвання па Берасці на ровары.

Актывісты кампаніі “За Вела-Брэст”, арганізаванай ААР “Дзедзіч”, збіралі подпісы з верасня. Але актыўны збор доўжыўся ўсяго 10 дзён – людзі падпісваліся ахвотна, адмаўляліся адзінкі.  Сёння каардынатар кампаніі Уладзімір Красько перадаў подпісы ў Берасцейскі гарвыканкам.

Умовы для раварыстаў – гэта, па-першае роварныя дарожкі і паркоўкі, па-другое нізкія бардзюры (а не 15 сантыметраў, як даволі часта можна знайсці ў нашым горадзе), па-трэцяе мажлівасць перасоўвання ўздоўж галоўных дарог. Менавіта за гэтыя ўмовы і падпісваліся берасцейцы.

У рамках кампаніі таксама створаны сайт, на якім любы раварыст можа знайсці  для шмат цікавага і карыснага.

Знайсці яго можна тут.

Пакінуць адказ