Першы фестываль беларускага кіно “Бульбамуві” адбудзецца ў Варшаве з 22 па 23 кастрычніка.
На фестывалі будуць прадэманстраваныя новыя і вельмі цікавыя кінастужкі маладога беларускага кіно. Большасць фільмаў была змантаваная на прафесійныя камеры простымі аматарамі і новымі таленавітымі беларускімі творцамі.
Кінапрагляд будзе падзелены на некалькі блокаў. Пасля прагляду адбудуцца дыскусіі з удзелам польскіх і беларускіх кінакрытыкаў, аўтараў і гледачоў. Галоўнай тэмай абмеркавання будзе пытанне пра тое, як зрабіць беларускі фільм канкурэнтаздольным на міжнародных кінафестывалях.
У праграме – фільмы беларускіх незалежных кінематаграфістаў, у тым ліку культавая і заўсёды актуальная стужка «Здарэнне з пацаном», створаная анархістамі з Навінак. Таксама будуць прадстаўленыя найлепшыя дакументальныя стужкі незалежнага тэлеканала “Белсат TБ”, такія як “Aсколкі і Свята на нашай вуліцы”. Рэтраспекцыі дакументалісткі Галіны Aдамовіч (“Затрыманае ў часе Палессе”), рэжысёра Aндрэя Kудзіненкі, аўтара забароненага фільма «Aкупацыя. Mістэрыі», і прэзентацыя вытворчасці “Беларусьфільма”.
Адзін з найбольш цікавых фільмаў фэсту “Дом”, створаны маладым беларускім рэжысёрам Арцёмам Лобачам. Глядзець тут
Сама ідэя гэткага фэсту сама па сабе ўнікальная. Беларусь вельмі ізаляваная краіна ад заходняга свету і не спрыяе росквіту беларускае культуры, як у музыцы так і ў кіно. Тым ня менш, маладыя таленты не чакаюць і не спадзяюцца на тое, што беларускія ўлады адумаюцца і пачнуць падтрымліваць і прасоўваць беларускую культуру, замест расейскай. Менавіта таму яны разлічваюць толькі на сябе і тым акурат і даказваюць, што на эўрапейскае прасторы ёсць годнае месца для беларускае музыкі і кіно, якія зрэшты ня горшыя, а мо нават і лепшыя за іншыя.
Запрашаем на “Бульбамуві-2011”! Запрашэнне.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…