Адукацыя

Чарговая казка ад міністра адукацыі

У Беларусі па-ранейшаму існуе сістэма абавязковага размеркавання ўсіх студэнтаў-бюджэтнікаў. І на анлайн-канферэнцыі міністр адукацыі Сяргей Маскевіч падзяліўся са студэнтамі сваім меркаваннем наконт гэтай “праблемы”.

У нас ёсць у асобных рэгіёнах і абласцях, у сілу розных прычын, кадравыя праблемы. Натуральна, гэтыя кадравыя праблемы павінна вырашаць дзяржава. Мы маем у сваім распараджэнні рэсурсы, дзяржава аб’яўляе спецыяльныя адукацыйныя праграмы, ажыццяўляе набор на бюджэтную форму і, натуральна, мае права накіроўваць для працы маладых людзей. Але ў цэлым шэрагу выпадкаў у нас ёсць неабходнасць у тым, каб абараніць маладых людзей.

Размеркаванне дазваляе працаўладкаваць маладога спецыяліста. Вельмі непроста сёння на рынку працы знайсці самастойна працоўнае месца без вопыту работы. І я хацеў бы звярнуць увагу на тое, што каля дзесяці адсоткаў тых, хто навучаецца на платнай аснове і зусім не мае абавязковага размеркавання, прыходзяць і карыстаюцца магчымасцю і правам атрымаць накіраванне на працу.

Цяпер мы разглядаем пытанне – і я думаю, што мы яго вырашым станоўча – пра тое, каб заканадаўча надаць статус маладога спецыяліста студэнтам-платнікам!. Разам з тым, на сённяшні дзень я бачу, што ў нас ёсць асобныя галіны, дзе ўжо дзейнічае канкурэнтнае асяроддзе, якое рэгулюе рынак працы, і дзе можна было б адмовіцца ад размеркавання. Напрыклад, адмова ад абавязковага размеркавання юрыстаў, быццам бы, ніякай шкоды не прынясе.

Цяпер размеркаванне будзе праводзіцца за год да выпуску. Па-першае, гэта сусветная практыка, калі працадаўца падбірае сабе будучага спецыяліста ў працэсе вучобы. У нас Парк высокіх тэхналогій працуе з усімі універсітэтамі, мае зносіны са студэнтамі ў працэсе іх вучобы. Ужо на трэцім курсе кандыдатаў спецыяльна тэстуюць і ўключаюць ў канкрэтныя праекты ў якасці выканаўцаў.

Такім чынам, яны далучаюцца да канкрэтнай працы, быўшы студэнтамі. І гэта станоўчы вопыт, які мы будзем імкнуцца распаўсюдзіць як мага шырэй. Таму, варта разглядаць ранняе размеркаванне як новую форму ўзаемадзеяння працадаўцы і студэнта.

Гэта значыць, гэта магчымасць для студэнтаў, калі яны ўжо знаходзяць сабе працадаўцы, аформіць юрыдычна з ім пагадненне. У нас ўступіў у сілу Кодэкс аб адукацыі. Там прапісана, што навучанне студэнта абавязкова прадугледжвае кантрактную форму адносін, г.зн. падпісваецца дагавор паміж ВНУ і студэнтам аб аказанні паслуг, калі ёсць працадаўца або зацікаўленае прадпрыемства, арганізацыя аплачвае навучанне, значыць, паміж ім і студэнтам, таксама падпісваецца дагавор, які вызначае абавязацельствы бакоў.

Мы паспрабуем ўжо ў гэтым годзе рэкамендаваць ВНУ папрацаваць на рынку працы з працадаўцамі, каб студэнты мелі магчымасць загадзя паклапаціцца пра будучыню працаўладкаванні. І тады яны ўжо ў апошні год навучання будуць і дыпломныя працы выконваць, і рыхтавацца непасрэдна да прафесійнай дзейнасці. Мы паспрабуем ў тых выпадках, дзе гэта будзе трэба нават падкарэктаваць індывідуальны план вучобы, каб гэта было і працадаўцу зручна, і студэнту выгадна.

Дык чаму,  калі ўсе вышэй сказаныя словы міністра адукацыі праўда,  звыш паловы студэнтаў працягваюць шукаць усё новыя і новыя спробы “адкосу” ад такой дапамогі  дзяржавы?

Пакінуць адказ