Categories: Музыка

Канцэрт у стылі пост-хардкор пройдзе ў Берасці

Пасля доўгіх тураў па самых розных краінах, Helia дабярэцца і да Берасця. 26 кастрычніка ў  клубе City можна будзе ў жывую ўбачыць малады, але ўжо безумоўна зарэкамендаваўшы сябе гурт з Італіі і адчуць моц еўрапейскага пост-хардкора.

У гэтым канцэрце італьянскіх гасцей падтрымаюць такія берасцейскія каманды як PLASTIC ANGELS OF SEPTEMBER і PAINGANG. Гэтыя гурты ўжо паспелі зарэкамендаваць сябе, як адны з якасных маладых цяжкіх гуртоў Берасцяі.

На сцэну клуба City  выйдзе так сама і THE FRAIZ – гурт які знайшоў сябе, на сённяшні дзень, у такіх плынях як: індзі, брыт і дэнс, з доляй альтэрнатывы і іншых сучасных стыляў. Менавіта ён перамог  ў 2009 годзе на абласным фестывалі Залатая Восень.

Моц і шквальная энергетыка італьянскіх гасцей і 100% аддача цэлай плеяды таленавітых берасцейскіх каманд – вось тое, што чакае вас на канцэрце.

Мерапрыемства пачнецца а 18.00 гадзіне. Кошт квіткоў 50.000 – 60.000 тысяч рублёў. Набыць квіткі можна ў Гасцінцы, ці атрымаць патэлефанаваўшы па адным з нумароў + 375 29 722 68 15,  + 375 33 663 08 08, + 375 25 533 30 74

Фота: www.tele-club.ru

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago