Льготы пры паступленні ў ВНУ ў 2012 годзе могуць быць цалкам адмененыя.
Аб гэтым заявіў намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Тозік, адказваючы на пытанні дэпутатаў падчас сумеснага пасяджэння палат Нацыянальнага сходу.
Віцэ-прэм’ер адзначыў, што ў будучым годзе адбудуцца пэўныя змены ў правілах прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. У першую чаргу, на яго думку, неабходна скасаваць любыя льготы пры паступленні ў ВНУ. «Адзіным крытэрам паступлення павінны быць толькі мазгі», – падкрэсліў Анатоль Тозік.
Ён таксама адзначыў, што ў цяперашні час у краіне катастрафічна не хапае кваліфікаваных рабочых. Пры паступленні неабходна размяркоўваць абітурыентаў паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі і прафесійна-тэхнічнымі вучылішчамі, лічыць віцэ-прэм’ер.
Паводле univer.by