З кожным днём плошча сметнікаў у Беларусі ўзрастае, што пэўным чынам аказвае свой ўплыў на акаляючае асяроддзе. Сартаванне смецця дапаможа скараціць выдаткі на яго ўтылізацыю і паменшыць кошты на паслугі ЖКГ,- мяркуюць спецыялісты.
Таму Берасцейскі экалагічны інфармацыйны цэнтр вырашыў правесці апытанне, каб вызначыць на якім узроўні, па меркаванні насельніцтва, праводзіцца паасобны збор смецця ў горадзе над Бугам.
Па выніках апытання будзе вырашана, ці трэба працаваць па паляпшэнні збору другаснай сыравіны. Берасцейскі экалагічны інфармацыйны цэнтр, будзе Вам вельмі ўдзячны, калі Вы знойдзеце 2 хвіліны вольнага часу і адкажаце на некалькі пытанняў:
1. Ці ведаеце Вы для чаго вырабляюць паасобны збор смецця?
2. Ці вырабляеце Вы паасобны збор смецця ў сябе хаты?
3. З якімі нязручнасцямі Вы сутыкаліся (або чулі ад знаёмых) звязаных з паасобным зборам і ўтылізацыяй адыходаў?
4. Ці прыносяць, на Ваш погляд, смеццевыя звалкі шкоду чалавеку і прыродзе?
5. Ці магчымы больш якасны паасобны збор смецця ў нашым горадзе і што для гэтага трэба?
Свае адказы пакідайце ў каментарыях да навіны.
Фота: http://www.gazeta.spb.ru