Абяцанне старшыні аблвыканкама Канстанціна Сумара на конт падняцця коштаў за праезд у гарадскім грамадскім транспарце ў 2-3 разы пачынае спаўняцца.
З 1 лістапада ізноў падаражэе праезд у грамадскім транспарце Берасця. Адна паездка ў аўтобусе ці тралейбусе будзе каштаваць 1 100 рублёў замест 800 рублёў, як цяпер. Рост цаны складзе 37,5%.
А калі кошты на паліва ў нашай краіне ў юбілейны (10) раз узрастуць і складуць, як мяркуюць спецыялісты, 1 $ за 1 літр (80 %), адпаведна і гарадскі транспарт ізноў падаражэе. І гэта, магчыма, не апошнія перамены ў эканоміцы горада.