Экалогія

Вынікі тэматычнага экалагічнага фотаконкурса

Вось і завяршыўся тэматычны фотаконкурс, дзе жыхары Берасця змаглі паказаць як магчыма вырашыць праблему з пластыкам ў горадзе.
У фотаконкурсе  прынялі ўдзел 9 чалавек. Хоць гэта і не вялікая лічба, але гэта сведчыць аб тым, што ў горадзе на Бугам яшчэ  засталіся неабыякавыя да гэтай праблемы людзі. І будзем спадзявацца, што іх колькасць з кожным днём будзе ўзрастаць.

Усе ўдзельнікі фотаконкурса атрымалі ільняныя сумкі, а аўтары лепшых 3 фотаздымкаў, якія прадстаўлены ніжэй, яшчэ і флэшкі памерам у 4 гб.

1-е месца
1-е месца
2-е месца
2-е месца
3-е месца
3-е месца

Больш фотаздымкаў можна паглядзець тут.

–    У сучасны час вельмі актуальна праблема забруджвання акаляючага асяродзя. І каб як мага больш людзей звярнулі на гэта ўвагу, мы праводзім шэраг тэматычных экалагічных акцый,распавяла арганізатар  мерапрыемства Алеся Ярошчык. – Наступным нашым крокам будзе распаўсюджванне інфармацыйных налепак каля кантэйнераў для паасобнага збору смецця,- дадала Алеся.

Падвядзенне вынікаў тэматычнага экалагічнагафотаконкурсаў Берасці

Падвядзенне вынікаў тэматычнага экалагічнага фотаконкурса ў Берасці

Падвядзенне вынікаў тэматычнага экалагічнагафотаконкурсаў Берасці

Падвядзенне вынікаў тэматычнага экалагічнага фотаконкурса ў Берасці

Пасля ўзнагароджвання пераможцаў актывісты экалагічнага руху і ўдзельнікі фотаконкурса раздалі інфармацыйныя ўлёткі.

Пакінуць адказ