Праблем, якія стаяць перад аўтапаркам, сёння шмат. І ў першую чаргу – гэта праблема фінансавая. Увогуле яна комплексная і адбіваецца на ўсіх сферах дзейнасці. А пасажыры цяпер яе пачалі яшчэ больш ўскладняць.
– Берасцейскія транспартнікі незадаволеныя салідарнасцю пасажыраў, якія сумніўным чынам «эканомяць», займаючыся незаконнай перадачай талонаў з рук у рукі, – паведаміў прэс-службе БК начальнік планава-эканамічнага аддзела аўтапарка № 1 Ігар Лабада.
– Трэба адзначыць, што кожны месяц страты аўтапарка з-за гэтага складаюць прыкладна 60-80 млн. рублёў, – дадаў Ігар Лабада.
За 60 млн. рублёў можна набыць 75 000 квіткоў. І, калі вышэй сказаныя словы начальніка планава-эканамічнага аддзела аўтапарка адпавядаюць рэчаіснасці, то за дзень пасажыры павінны перадаць квіткі ўваходзячым 2 500 разоў. А гэта мала верагодна.
А калі гэта так, то ўсё роўна пасажыры працягваюць вінаваціць ва ўсім адміністрацыю аўтапарка:
– 31 кастрычніка на некаторых з прыпынкаў немагчыма было набыць талончыкі. Верагодна абумоўлена гэта чарговым ростам коштаў за праезд у гарадскім грамадскім транспарце. Усе квіткі былі раскуплены загадзя. Некаторыя набывалі па некалькі дзесяткаў, спрабуючы такім чынам зэканоміць у будучыні. І толькі дзякуючы “акцыі” перадачы талонаў з рук у рукі, шмат пасажыраў змаглі праехаць ”не парушыўшы” закон.
Нагадаем, што з 1 лістапада ў Берасці кошт на праезд у гарадскім транспарце уздымецца з 800 да 1100 рублёў.
Фота: euroradio.fm
пакуль цана яшчэ не змянілася