Ровары

“За Вела-Брэст” уносіць свае прапановы ў генплан развіцця Брэста

Прапановы датычацца праблем раварыстаў, а дакладней – вырашэння гэтых праблем.

Генплан развіцця Брэста – гэта тое, як будзе выглядаць наш горад праз дваццаць год, у 2030 годзе. Гэты план знаходзіцца сёння на этапе распрацоўкі і кампанія “За Вела-Брэст” уносіць у яго свае прапановы  і дапаўненні. Сэнс прапаноў – у стварэнні належных умоў для раварыстаў – роварных дарожак, парковак, паніжэння бардзюраў.

“Мы хочам зрабіць наш горад больш еўрапейскім у плане роварнага руху, а таксама больш прываблівым для турыстаў. Стварэнне належных умоў для раварыстаў будзе мець толькі станоўчыя вынікі і для жыхароў горада, і для ўлад”, кажа каардынатар кампаніі Уладзімір Красько.

Актывісты кампаніі спадзяюцца на станоўчае рашэнне Брэсцкага гарвыканкама.

Мапа Берасця

Мапа Берасця

Пакінуць адказ