Грамадства

Берасцейцы ўшанавалі памяць жаўнераў Булак-Балаховіча

Сябры партыі БНФ у Берасці паклалі кветкі да магілы жаўнераў Станіслава Булак-Балаховіча.

Гэтыя людзі змагаліся ў 1920 годзе супраць улады бальшавікоў, за незалежную Беларусь. Памяць пра гэтых герояў з часам патускнела, хаця не павінна б. Генерал Станіслав Булак-Булаховіч з’яўляецца сёння нацыянальным героем Польшчы.

Акцыя, якая адбылася на “балахоўскіх” могілках, была прымеркаванная да святкавання Дзядоў. Актывісты БНФ паклалі кветкі ля помнікаў, запалілі лампадкі і памянулі ваяроў хвілінай маўчання.

Фота: euroradio.fm

Пакінуць адказ