31 кастрычніка скончыўся конкурс перакладаў, які пачаўся яшчэ ў верасні. Усе пераклады прагледжаны, вызначана тройка лідэраў.
Скончаны чарговы конкурс ад Еўраклуба – конкурс перекладаў.
Для конкурсу перакладаў з ангельскай мовы на беларускую быў выбран урывачак з твора Джэймса Фенімора Купера “Апошні з Магікан“. Аценьваліся не толькі веды моў, але і прыгажосць і мастацкі бок перакладу.
Першае месца заняла Наста Задарожная. Дзяўчына атрымала ў падарунак флэшку і кнігу на ангельскай і беларускай мовах.
Наста вучыцца ў польскім універсітэце на мэнэджэра. Хаця і на бюджэце, але стыпендыю ёй не даюць. Вучыцца Насце даводзіцца ўсяго чатыры дні, што, канешне, даволі зручна. Пераможца распавяла шмат чаго цікавага пра Польшчу, напрыклад, пра асаблівае стаўленне палякаў да мноства розных святаў. Тк, выходным быў і Дзень Усіх святых.
На другім месцы – Жагальская Вольга, трэцяе заняла Салаўёва Наталля. Дзяўчынкі атрымаюць кнігі на ангельскай мове.
На фота: Макарук Ганна, адказная за правядзенне конкурсу, і пераможніца – Задарожная Наста
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…