Адукацыя

Навучыся майстэрству фатаграфіі ў Гішпаніі!

Конкурс стыпендый ад школы дызайну IED Madrid для фатографаў у Гішпаніі – конкурс для тых, хто хоча дасканала валодаць гэтым выяўленчым мастацтвам.

Конкурс ужо распачаўся і чакае удзельнікаў да 24 лістапада. Першы прыз – 9,000 еўра пакрые ўвесь кошт магістарскай праграмы, два другія прызы – па 4,500 еўра – палова ад кошту навучання.

Гэта праграмма для тых, хто хоча стаць Эўрапейскім майстрам мастацкай фатаграфіі, то бок чалавекам, які не толькі дасканала валодае фотаапаратам, але можа праз свае здымкі паказаць адчуванне Еўропы як адзінага целага, што ў той жа час з’яўляецца мнагагранным і пярэстым.

Падрабязней глядзіце тут і тут.

 

Пакінуць адказ