Адукацыя

Як падабацца выкладчыку

У кагосці ўжо пачалася сесія, хтосці з жахам яшчэ чакае сваёй долі. Часам для паспяховай здачы экзаменаў, акрамя шпаргалак і ведаў у галаве, трэба яшчэ і простае стаўленне да чалавека. Сцісла кажучы – як падабацца выкладчыку.

Выкладчык – гэта страшны звер. Ніхто і ніколі не ведае, што ў яго на розуме. Ён можа быць добрым і пухнатым, а на сесіі аказваецца, што гэта ён проста марынаваў вас да абеду. Ёсць зусім лапачкі і вы думаеце, што да іх нават на заняткі хадзіць не трэба, аўтамат ў вас у кішэні. А яны потым як выставяць кіпцікі …

Аднак у любога выкладчыка можна зарабіць спрыяльнае станаўленне да вас, проста да кожнага патрэбен свой падыход. Можна вылучыць некалькі універсальных правіл паводзінаў:

Першае самае складанае: трэба вывучыць імя выкладчыка і назву яго прадмета. Але гэтага мала, трэба гэта яшчэ выкарыстоўваць і не блытаць! 🙂

Другое правіла: выкладчык заўсёды праў! Ён шчыра так лічыць і спрачацца з ім сабе даражэй. Калі вы ў дасканаласці не валодаеце рыторыкай і аратарскім мастацтвам, то лепш тады сядзіце моўчкі. А вось калі маўчаць зусім няма мочы, то паспрабуйце пазадаваць выкладчыку падступныя пытанні, адказваючы на якія ён паступова прыйдзе да высноў, што недзе ён не мае рацыю.Але калі ўжо ўсё ж такі апынулася, што вы праяўляеце сваё абурэньне пачым дарма і былі не правы, то лепш не ўпарціцца, а хутка і выразна прызнаць свае памылкі і папрасіць прабачэння. Уменне з крытыкай ставіцца да сабе і выпраўляць недахопы шануецца ўсімі, не толькі выкладчыкамі.

І напрыканцы трэцяе: слухайце тое, што выкладчык распавядае аб сабе. Ён любіць Дастаеўскага? Выкарыстоўвайце ў размове парачку фраз гэтага пісьменніка і выкладчык гэта ацэніць. Любіць сабак? Ды не можа таго быцы! Вы таксама заўзяты аматар сяброў нашых меншых і кожную раніцу шпацыруеце са свае гадаванцам! Усім нам прыемна, калі хто-то падзяляе нашы захапленні і погляды.

У цэлым паводзьце сябе як належыць чалавеку выхаванаму і будзе вам шчасце! 🙂

Пакінуць адказ