Эканоміка

С сённяшняга дня валюту прадаюць толькі па пашпарце

Незалежна ад сумы, валюту можна ў абменніку набыць толькі па пашпарце. Занімае гэта каля 10 хвілін.

Журналістка Еўрарадыё купіла 5 долараў у адным з філіялаў “Беларусбанка”. Уся працэдура заняла каля 10 хвілінаў. Магчыма, банкі яшчэ не прызвычаіліся да новай сістэмы.

“Вы сёння наш першы кліент, якога мы абслугоўваем па пашпарце”, — віншуе супрацоўніца банка. Па яе словах, працэдура займае шмат часу, таму што ўводзіць трэба абсалютна ўсе звесткі — прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку; найменне дакумента, яго серыя і нумар; асабісты нумар або дата нараджэння.

На якія мэты набываецца валюта, удакладняць не будуць, нават калі гэта сума вялікая, кажа Еўрарадыё супрацоўніца “Беларусбанка”. З сёння новая сістэма дзейнічае ва ўсіх абменных пунктах краіны.

Пакінуць адказ