Пасля двух гадоў сумеснай працы беларускага вакальнага трыа “Akana” і швейцарскага джаз бэнду “Albin Brun Alpin Ensemble” убачыў свет першы ў гісторыі беларускай музыкі інтэрнацыянальны этна-джазавы альбом KAZALPIN.
Прэзентацыя альбома KAZALPIN адбудзецца ў шэрагу гарадоў Швейцарыі (Luzerne, Baden, Boswil, Liestal, St. Gallen, Zuerich, Altdorf, Aarburg) і Беларусі (Менску, Рэчыцы, Гародне і ў Берасці).
Albin Brune Alpin Ensemble – вядомыя музыкі Швейцарыі. Іх фатаграфіі захоўваюцца ў музеях, звесткі пра іх ёсць у энцыклапедыях сусветнага джаза, у многіх з іх ёсць свае аўтарскія праекты, школы і паслядоўнікі. Іх музыка дыхае традыцыямі Альпійскай культуры і класічнага мадэрну.
Akana – беларускі джаз-фолк-калектыў, які ўжо шмат гадоў беражліва збірае старажытныя напевы па беларускіх вёсках і прадстаўляе народныя песні, як у іх арыгінальным гучанні, так і ў абрамленні джазавай музыкі.
У Берасце завітаюць гэтыя гурты 7 снежня. Канцэрт пройдзе ў АГКЦ па вуліцы Камуністычнай 1. Пачнецца прэзентацыя альбома KAZALPIN а 19 гадзіне. Уваход будзе каштаваць 20.000-25.000 рублёў. На канцэрце можна будзе набыць унікальны дыск з Kazalpin, які быў запісаны на Нardstudios у Швейцарыі.
Пра падрабязнасці канцэрта можна даведацца па тэлефону +375297273097 альбо тут.
Фота: experty.by
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…