Чым больш развіваецца наша планета, тым больш хваравітымі становяцца людзі. Але кожны год яны шукаюць і знаходзяць шляхі паляпшэння становішча свайго слабога арганізма. Вось і Ashoka Changemakers і Robert Wood Johnson Foundation’s Pioneer Portfolio шукаюць ідэі па тэматыцы аховы здароў’я па ўсім свеце, якія патэнцыяльна могуць быць выкарыстаны ў розных краінах.
Калі ў вас ёсць ідэі па паляпшэнні сістэмы аховы здароў’я, то гэты конкурс для вас! У конкурсе могуць удзельнічаць прастаўнікі любой краіны свету. Працы прымаюцца на ангельскай, гішпанскай, партугальскай ці фрацускай мовах.
Да ўдзелу запрашаюцца:
– прапановы, якія суадносяцца з тэматыкай выкліку: Інавацыі для здароў’я, якія перасякаюць межы. Мэта спаборніцтва вызначыць такія інвацыі, якія могуць быць адаптаваны да розных краін, дзе існуюць падобныя праблемы ў сферы аховы здароў’я.
– якія маюць поспех на невялікім узроўні, ці маюць перспектыву росту на канцэптуальнай стадыі.
– зробленыя на ангельскай, гішпанскай, партугальскай ці фрацускай мовах.
Пераможцы:
– прыз у 10 000 даляраў ЗША атрымае кажны з трох пераможцаў, якіх абярэ экспертнае журы;
– для тых, хто дашле свае прапановы да 12 снежня 2011 выдзелены спецыяльны прыз у 500 даляраў і кансультацыйная сесія з экспертамі.
Дэдлайн: 13 лютага 2012 года.
Больш падрабязна з умовамі удзелу можна азнаеміцца на сайце арганізатараў.
Крыніца: adukacyja.info