Новы сайт – гэта ітэрактыўная пляцоўка для народнага маніторынгу крызісных з’яў у Беларусі.
Даслаць паведамленне на сайт crisisby.net можа кожны, для гэтага не трэба ні рэгістравацца, ні звязвацца з рэдактарамі. Дарэчы, рэдактараў у Crisisby няма, інфармацыя паступае непасрэдна ад грамадзян. Новыя паведамленні аўтаматычна фіксуюцца на інтэрактыўнай мапе (у выглядзе кропак) і сістэматызуюцца па катэгорыях (дэфіцыт, працоўная міграцыя, звальненні, вулічныя акцыі, страйкі, смеху варта і іншае).
Гэтую мапу можна размясціць на любым іншым сайце Мапа будзе аўтаматычна папаўняцца і абнаўляцца.
Дадаць паведамленне можна запоўніўшы форму на сайце, даслаўшы e-mail (crisisbynet@gmail.com) ці SMS (+37065279366) альбо твіт з хэштэгам #crisisby. Паведамленне з’явіцца на мапе і ў ленце паведамленняў адразу пасля прэмадэрацыі. Мадэратары могуць пазначаць атрыманую інфармацыю як верыфікаваную ці не, у залежнасці ад таго, ці ёсць у паведамленні спасылкі на першакрыніцу, фота, відэа, кантакты. Таксама на сайце з’яўляюцца навіны, што тычацца эканамічнай сітуацыі ў нашай краіне, з розных інтэрнэт-крыніц і навінавых парталаў.
Пры жаданні карыстальнікі сайта могуць падпісацца на абнаўленні, звязаныя з з’яўленнем новых кропак на мапе ў зададзеным імі радыюсе.
На сайце ёсць дадатковы сервіс – “Народны барометр коштаў”, заснаваны на паведамленнях карыстальнікаў наконт змянення коштаў на асноўныя тавары. Кожны інтэрнэт-карыстальнік можа даслаць кошт на тавар, і ён адлюструецца на інтэрактыўнай мапе коштаў Беларусі.
Сайт можна чытаць па-руску, па-беларуску і па-ангельску.
Заходзьце на сайт сюды.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…