SARAH WHERE IS MY TEA – адны з самых яскравых прадстаўнікоў сучаснай цяжкай музыкі Расеі. Гурт восенню 2009 запісаў і выпусціў у свет свой дэбютны EP. Матэрыял дыска знайшоў пазітыўны водгук сярод прыхільнікаў металу.
У канцы лютага 2010. Каманда гучна прэзентавала ў Бранску сінгл «Kind And Beautiful» і адправілася ў невялікі тур у яго падтрымку. Улетку 2010 года група села за напісанне матэрыялу для першага поўнафарматнага альбома. Да канца года хлопцы завяршылі яго запіс.
З пачатку 2011 гурт ізноў пачаў радаваць сваіх прыхільнікаў: спачатку сінгл «This Is Not Twilight», запісаны сумесна з Андрэем Аверчэнкавым (My Autumn), затым кліп на гэтую песню. І, нарэшце, пласцінка, якая атрымала назву «Desolate», выйшла 20 сакавіка на лэйбле фона (Расея) і 5 красавіка на Stand And Deliver Records (ЗША).
У канцы сакавіка група адправілася ў свой першы маштабны тур (DESOLATE Tour pt. I), які захапіў 15 гарадоў Расіі, Украіны і Беларусі. У межах гэтага тура гурт SARAH WHERE IS MY TEA прыедзе і ў Берасце. Але выступяць яны з канцэртам за горадам, а дакладней у вёске Скокі. Адбудзецца гэта 17 лістапада а 17:00 гадзіне.
Пад час канцэрту будзе арганізавана бясплатная дастаўка людзей у ДК Скокі аўтобусамі туды і назад. Месца і час выезду будуць вядомы крыху пазней тут.
Кошт квіткоў:
першыя 150 – 35 000 рублёў
150 – 200 – 40 000 рублёў
200 – 250 – 50 000 рублёў
Колькасць квіткоў абмежавана.
Акрамя SARAH WHERE IS MY TEA (RUSSIA – DEATHCORE) у ДК Скокі прадставяць сваю музычную праграму такія гурты як:
Фота: hard-life.ru
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…