Праблема як больш надзейна схаваць шпаргалку хвалюе ўсё вучонае чалавецтва ўжо не адно стагоддзе. На гэтую тэму напісана шмат саветаў. У гэтым артыкуле я прапаную вам сумаваны уласны і грамадскі вопыт каб знізіць вашу верагоднасць пагарэць на іспыце.
Варыянты для дзяўчын:
– Стандартнае: прыляпляем скотчам да спадніцы. Але, здаецца, выкладчыкі таксама лічаць гэта стандартным.
– Пакладзіце паперкі ў касметычку або пудраніцу, такія рэчы дзівавата глядзяцца на стале, але, як правіла, выкладчыкі-мужчыны не рызыкнуць вас чапаць:)
– Скотчам да калгот ці, як паказала практыка летняй сесіі, засунуць у панчохі: і трымаецца моцна і даставаць зручна.
– Паспрабуйце пакласці шпоры ў пояс і пажадана ў той, які шырэй і цягнецца.
– Зімой зручна засоўваць лісцікі ў высокiя боты, асабліва добра падыходзяць батфорды.
– Ну і зусім накрайняк ў нас ёсць бюстгалтар;)
– Некаторыя прымудраліся прыляпіць цуд-паперку да завушніц ці засунуць пад шырокі бранзалетыкі і ў кулончык. Але гэта для пары-тройкі шпор дзе можна напісаць, напрыклад, асноўныя формулы.
Варыянты для ўсіх:
– Шпора хаваецца ў рукаў або фіксуецца гумкамi на запясце.
– Бывае што выпадае магчымасць хутка начеркать што-небудзь карыснае на парце або руцэ (рука суседа таксама пракатвае:))
– Ці можна схаваць шпору ў кішэньку, адзін з маіх улюбёных варыянтаў, ён настолькі просты, што выкладчык думае, што вы прыдумалі нешта больш хітрае.
– Нешта можна запісаць на паперку і засунуць яе ў празрыстую асадку.
– Прыляпляем скотчам паперкі да адваротнага бока калькулятара, туды ўлазіць нядрэнная колькасць формул.
– Закачивам шпоры на мабільны, але гэта даволі апасна, лепш мець і раздрукаваны варыянт пры сабе.
– Хаваецца стопка шпор і ў абутак, галоўнае прыгожа яе адтуль дастаць.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…
View Comments
можно на дневник обложку темную одеть либо просто не прозрачную, а под обложку листик с нужным материалом.