Некалькі тыдняў таму берасцейскі гурт “Дай Дарогу!» зайграў невялікі канцэрт, пад назвай «Сацыяльны пакет». Пяць песень з яго сталі адказам гурта на эканамічна-палітычны крызіс ў Беларусі.
У «Сацыяльны пакет» ад «Дай дарогу!» увайшлі песні напісаныя ў розны час, але аб’яднаныя агульным актуальным сацыяльным настроем. Гісторыя выжывання «По синему» ў няпростых эканамічных умовах складаецца з немудрагелістых, але трапных інгрэдыентаў:
- «Работа есть, а денег нету»
- «Мне к тому же 25, а я уже СЕДОЙ»
- «Где достать еще кредиты и вовремя погасить, И застрелиться и при этому никого НЕ убить»
Адну з песень, «Остается только кал», выкананую групай ўпершыню, прыхільнікі ўжо называюць самай актуальнай песняй апошніх эканамічных падзей у Беларусі.
Канцэрт адбыўся на тэрыторыі паўразбуранай спартовай залы.
Паводле: generation.by
Фота: daidarogu.com