Музыка

Канцэртная праграма «Я – Жывы!»

Берасцейскія музычныя калектывы «ДрамРокСтудыё», «Слайды» і «Байкі Ву.» арганізуюць сумесную канцэртную праграму пад назвай “Я – ЖЫВЫ!”.

Адпраўной кропкай для канцэрту паслужыў асабісты прыклад людзей, якія маюць радасць, сэнс і паўнату быцця, знаходзячыся ў цяжкім становішчы, паведамляюць арганізатары:

–    Цяперашняе жыццё ў Беларусі – гэта пастаянны рост курсу валют і цэн на ўсё, абясцэньванне заробкаў і агульны стан бессэнсоўнай гонкі незразумела куды і  навошта. Наша жыццё – гэта штодзённае напруга, страх перад незразумелай і безпрасветнай будучыняй.  Але ёсць такія людзі, якія  могуць атрымаць радасць, знайсці сэнс  жыцця, знаходзячыся ў цяжкім становішчы.   Менавіта яны і паслужылі адпраўной кропкай для арганізацыі нашага канцэрту.

Але гэты канцэтр не накіраваны на прапаганду ўсім вядомага накатанага шляху «глядзі на тых, каму горш». Мерапрыемства накіравана на пошук адказаў на пытанні:
–    Як навучыцца быць удзячным?
–    Як з радасцю прымаць і шанаваць тое, што маеш?
–    Як атрымліваць задавальненне ад свайго жыцця, сваёй сям’і, свайго поспеху, свайго горада, сваёй краіны?

Мерапрыемства пройдзе 30 лістапада ў АГКЦ . Пачатак а 19.00 гадзіне.

Замовіць квіткі на канцэрт, якія каштуюць 25 000 рублёў, можна па тэлефонах: 8 029 822 21 02, 8 029 225 09 01 .

Больш інфармацыі пра канцэртную праграму можна атрымаць тут.

Фота: kinonews.ru

Пакінуць адказ