Музыка

У Берасці забаранілі чарговы канцэрт

У канцы сакавіка гурт SARAH WHERE IS MY TEA адправіўся ў свой першы маштабны тур які захапіў шэраг гарадоў Расеі і Украіны. Працягнуць “DESOLATE Tour pt. I” яны планавалі ў Беларусі. І тут хлопцаў з Расеі чакала іх першая няўдача.

 

Зпершым канцэртам на тэрыторыі Беларусі гурт SARAH WHERE IS MY TEA павінен быў выступіць у ДК Скокі (3 км на поўнач ад Берасця). У Берасці рыхтаваліся да падзеі, нават арганізавалі бясплатную дастаўку людзей аўтобусам з горада ў ДК Скокі і назад. Але гэта было дарма.

– Менш чым засуткі да пачатку імпрэзы, да нас звярнуліся супрацоўнікі РАУС і сказалі, што дадзенае мерапрыемства забаронена. Забаранілі, больш нажаль нічога сказаць не магу. Гурт з Расеі, вядома, паехаў дадому. Гэта маркотна. Мы былі засмучаныя…,- паведамілі арганізатары.

Арганізоўвалі канцэт ў ДК Скокі TG SOUND PROMO BREST. І не гледзячы на тое, што здарылася, сваю дзейнасць яны спыняць не збіраюцца:

– Мы ўжо рыхтуемся да выступу італьянскага гута READY, SET, FALL!. Завітаюць яны у Берасце 2-га снежня.

Будзем спадзявацца, што канцэрт гурта SARAH WHERE IS MY TEA будзе апошнім забароненным у Беларусі. А будзе гэта тады, калі ў нашай краіне можна будзе рабіць усё, што не забаронена, а не ўсё што дазволена.

Фота: hard-life.ru

Пакінуць адказ