Культура

А што вы робіце, калі спіце?

Марыце пра далёкія краіны, нязведаныя землі ці пужаецеся сваіх старых страхаў? А вы ўявіце, што вы можаце апынуцца ў гэтым свеце сноў, усіх перамагчы і змяць сам гэты свет.

І гэтаму не так ужо цяжка навучыцца.

Ёсць такая рэч – ўсвядомленныя сны – такі стан свядомасці, калі чалавек разумее, што ўсё, што вакол яго сон, не рэальнасць. Часта, чалавек не толькі гэта разумее, але і мае магчымасць змяніць гэты сон.

Вось напрыклад баіцеся вы вышыні. Але разумеючы, што вы можаце прачнуцца ў любы момант – вы ляціце ўніз з маста – і вуаля – вы не толькі жывыя, але нават без драпінаў. А калі вы пужаецеся зомбі-апакаліпсіса (ці наадварот яго чакаеце), вы можаце адрэпетыраваць гэта здарэнне і граць як Міла Йовавіч у “Прыстанку зла”.

Ўсвядомленыя сны падвяргаюцца навуковым даследаванням, гэта не проста нечыя выдумкі. Іх існаванне пацверджана, у прыватнасці, японскімі навукоўцамі.

Для навучання уменню усведамляць, што ты знаходзішся ў сне, неабходна доўгая практыка, аснова якой адмысловыя практыкаванні, што павялічваюць верагоднасць усведамлення сябе ў сне ці што трэніруюць увагу да здольнасці ўспрымаць сам момант засынання, то бок захоўваць свядомасць ў момант засынання. Не лішнім будзе вядзенне штодзённага дзённіка сноў, з дапамогай якога можна развіць добрую памяць сноў.

«Як я зразумець, што гэта сон?»

Гэта, мабыць асноўнае пытанне. Паспрабуйце зрабіць наступнае:

  • Заціснуць нос пальцамі і закрыць рот — калі вы пры гэтым можаце дыхаць, значыць вы ў сне;
  • Знайсці адрозненне месца ў сне ад аналагічнага месца ў рэальнай рэчаіснасці;
  • Паспрабаваць прачытаць штосьці двойчы — калі надпіс змяняецца, значыць, вы спіце;
  • Паглядзець на гадзіннік з цыферблатам;
  • Наогул паглядзець на штосьці, што ў рэальнасці нясе вядомую вам інфармацыю. Інфармацыя можа змяняцца;
  • Пракруціць у галаве папярэднюю хвіліну — калі вы не змаглі гэта зрабіць, вы, хутчэй за ўсё, спіце;
  • Доўга глядзець на свае рукі — у сне яны пачынаюць змяняць вонкавы выгляд.

Але самае галоўнае – не забыцца, дзе рэальнасць і не згубіць сябе падчас падарожжаў па калідорах сноў.

Пакінуць адказ