“Крытык” – творчая лабараторыя журфака БДУ чакае прац маладых літаратара – студэнтаў усіх беларускіх ВНУ.
Асноўная задача конкурсу – стварыць умовы для творчай самарэалізаціі для студэнтаў нашай краіны, а таксама дапагчы студэнтам, што жадаюць займацца літаратурнай дзейнасцю, набыць неабходныя веды, пазнаёміцца з вядомымі людзьмі.
Конкурс пройдзе ў два туры. Падчас першага студэнты дасылаюць прозу, паэзію, драматургію, крытыку і творы для дзяцей (у любых жанрах), наведваюць творчыя вечарыны майстроў слова, а журы ў складзе вядомых літаратараў вызначае фіналістаў у кожнай намінацыі.
Падчас другога туру фіналісты атрымаюць літаратурныя заданні і бліжэй пазнаёмяцца адно з адным ды з арганізатарамі конкурсу. Ў госці да “Брамы мар” ізноў завітаюць з майстар-класамі самыя вяршкі беларускай інтэлігенцыі.
Нарэшце, фінальная імпрэза “Літаратурныя каляды на журфаку” замацуе сяброўства, павесяліць ад душы, дасць канкурсантам магчымасць пагутарыць з адукатарамі ў нефармальных умовах, а таксама даведацца, хто ўсе ж такі перамог.
Арганізатары чакаюць вашых прац! А менавіта:
- Паэзію
- Прозу
- Драматургію
- Крытыку
- Творы для дзяцей
- Сцэнар
Усё, чым вы цікавіцеся, усё, што вам падабаецца!
Творы дасылаць на скрыню [email protected] да 1 снежня. Мовы: беларуская ці расейская.