Categories: Адукацыя

БРАМА МАР – конкурс для маладых літаратараў

“Крытык” – творчая лабараторыя журфака БДУ чакае прац маладых літаратара – студэнтаў усіх беларускіх ВНУ.

Асноўная задача конкурсу – стварыць умовы для творчай самарэалізаціі для студэнтаў нашай краіны, а таксама дапагчы студэнтам, што жадаюць займацца літаратурнай дзейнасцю, набыць неабходныя веды, пазнаёміцца з вядомымі людзьмі.

Конкурс пройдзе ў два туры. Падчас першага студэнты дасылаюць прозу, паэзію, драматургію, крытыку і творы для дзяцей (у любых жанрах), наведваюць творчыя вечарыны майстроў слова, а журы ў складзе вядомых літаратараў вызначае фіналістаў у кожнай намінацыі.

Падчас другога туру фіналісты атрымаюць літаратурныя заданні і бліжэй пазнаёмяцца адно з адным ды з арганізатарамі конкурсу. Ў госці да “Брамы мар” ізноў завітаюць з майстар-класамі самыя вяршкі беларускай інтэлігенцыі.

Нарэшце, фінальная імпрэза “Літаратурныя каляды на журфаку” замацуе сяброўства, павесяліць ад душы, дасць канкурсантам магчымасць пагутарыць з адукатарамі ў нефармальных умовах, а таксама даведацца, хто ўсе ж такі перамог.

Арганізатары чакаюць вашых прац! А менавіта:

  • Паэзію
  • Прозу
  • Драматургію
  • Крытыку
  • Творы для дзяцей
  • Сцэнар

Усё, чым вы цікавіцеся, усё, што вам падабаецца!

Творы дасылаць на скрыню  brama_mar@tut.by да 1 снежня. Мовы: беларуская ці расейская.

Падрабязней глядзіце тут і тут.

Darya

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago