Скончыўся роварны сезон і кампанія “За Вела-Брэст” ідзе на вакацыі.
Што, канешне, зусім не значыць, што ў хуткім часе вы нічога не пачуеце пра нас. Гэтая вечарына толькі падводзіла вынікі кампаніі ў мінулым сезоне.
А вынікі ў кампаніі “За Вела-Брэст”, заснаванай у рамках АРР “Дзедзіч” ёсць:
– сайт роварнага руху velo.dzedzich.org
– 10 сацыяльных відэа
– зварот да мясцовых улад (падпісаліся больш за 3 000 берасцейцаў!)
– скаладзеныя роварныя прапановы ў праект генплана развіцця Берасця
– налепкі, бірулькі, буклеты для раварыстаў
На вечарыне планавалі далейшую дзейнасць, узнагароджвалі пераможцаў, што ўдзельнічалі ў конкурсах і спаборніцтвах кампаніі, а таксама гулялі і таньчылі.
На наступны сезон кампанія вызначылася з планамі на будучыню:
– Семінары па школах
– Праграма “узаемапаразуменне”
– Велапрабегі, велатурніры