25 лістапада а 19-й гадзіне ў горадзе над Бугам пачнецца штогадовы моладзевы творчы вечар. Арт-Праект пройдзе пад назвай “У Доме Грыбаедава”.
У гэты час за сценамі цэнтра культуры і вольнага часу (Жукава 1) Вас будуць чакаць:
- Нестандартная проза і паэзія
- Галерэя малюнкаў і фатаграфій
- Паказы кароткаметражных арт-хаўс фільмаў
- Шмат эмоцый і незабыўных уражанняў
Акрамя гэтага, пад час моладзевага творчага вечар адбудзецца акустычны канцэрт, на якім Вас пазнаёмяць са сваёй творчасцю нашы госці са сталіцы: “Чып і Дэйл” і Green Pills. У канцэрце таксама прымуць ўдзел і Берасцейскія гуты, такія як Bubble drum і Спрат .
Пад час гэтага мерапрыемства творчыя асобы Берасцейшчыны, змогуць сабрацца ў адным месцы і падзяліцца сваімі песнямі, вершамі, фатаграфіямі і інш.
Больш інфармацыі пра Арт-Праект можна знайсці тут.