4 снежня ў Цэнтры культуры і вольнага часу (Жукава1) адбудзецца канцэрт прымеркаваны да международнага дня барацьбы са СНІДам.
У гэты вечар разам з Вамі скажуць СТОП СНІД удзельнікі гурта MIAMI BI*CH, музыка якога блізка да Glam / Hard Rock .
Менавіта гэты гурт імкнецца не заганяць сябе ў якія-небудзь жанравыя рамкі, робячы разнастайную музыку, у якой як мага больш людзей змагло б знайсці што-небудзь для сябе – ад шчырых любоўных балад і блюзаў да завадных метал баевікоў і пазітыўных rock `n roll`аў.
Не занадта мудрагелістая лірыка, якая можа быць як сур’ёзнай, ці нават крыкам душы, так і сцёбнай, пошлай і вульгарнай (як і сама назва гурта), нязменна з’яўляецца адлюстраваннем жыцця гурта.
На канцэрце які атрымаў назву “АНТЫ-СНІД!!!!”, акрамя MIAMI BI*CH , пазнаёміць Вас са сваёй творчасцю яшчэ адзін, з не менш папулярных гуртоў, Імперыя .
Пачатак імпрэзы а 18 00-й гадзіне. Усе квіткі каштуюць па 10 000 рублёў, у дзень канцэрта 15 000.