Культура

Завершыўся 3 берасцейскі Арт-Праект (ФОТА)

У Берасці прайшоў штогадовы Арт-праект пад назвай «У доме Грыбаедава», дзе жыхары і госці горада змаглі пазнаёміцца з нестандартнай прозай, паэзіяй і альтэрнатыўнай музыкай.

 

Першым з паэтаў быў Кірыла з творамі як на расейскай, так і на беларускай мовах.  За ім – Андрэй з нестандартнай псіхалагічнай паэзіяй аб пачуццях. Выдатную палову чалавецтва прадставіла Крысціна. Яе жаночая лірыка была не банальнай, і вельмі інтрыгавала, нават здавалася філасофскай.

«Я строю дома и пишу стихи» – сказаў сам пра сябе Аляксандр. Яго невялікія вершы пакінулі ў памяці немалы адбітак.

Самай экстравагантнай ўдзельніцай гэтага вечара стала Торы Малышава: чытанне вершаў з пісталетам у скроні ўразіла ўсіх. Яна ўжо не першы год дзівіцьпублікусваімі пачуццёвымі выступамі.

Што тычыцца музычных выступленняў, то яны таксама былі вельмі дынамічнымі і не давалі магчымасці гледачам сысці ў сябепасля такой пранікнёнай прозы. Берасцейскі гурт «Спрат» разагрэў залу ў  самым пачатку вечара.

Гурт СПРАТ

Гурт СПРАТ

Выхад гурта GreenPills сустрэлі бурнымі авацыямі. Акрамя музычных кампазіцый фронтмэн гурта прачытаў верш «Маё Пакаленне», якое ўразіла публіку неменш, чым песні.

Гурт GreenPills

Гурт GreenPills

 

І завяршыў вечар   сталічны гурт «Чып і Дэйл». Іх выступленне суправаджалася скрыпкай. Акрамя сваіх кампазіцый музыкі выканалі і ўсім вядомыя песні, у тымліку песню з мультфільма .

Гурт Чып і Дэйл

Гурт Чып і Дэйл

На фоне гэтых выступленняў праходзіў паказ кароткаметражных арт-хаўс фільмаў. Хоць і ў зале не было аншлагу, атмасфера творчага вечара не стала менш насычанай і яркай.

Паводле: radiostart.by

Пакінуць адказ