Еўраклуб

А вы ведаеце, што ёсць “ЕЗ”?

Безумоўна ўсе чулі пра існаванне Еўрасаюза, даходзілі абрыўкі фраз, навін … Але што ж такое ЕЗ на самой справе? Якім чынам ён сфармаваўся? Кароткая инфармацыя пра ЕЗ.

Што такое Еўразвяз?

Еўрапейскі звяз (European Union, EU, Еўразвяз, ЕЗ)гэта інтэграцыя краін Еўропы ў адзіную эканамічную і палітычную прастору. Еўрапейская інтэграцыя нацэлена на стварэнне асаблівай палітычнай сістэмы шляхам ўзаемадзеяння паміж рознымі інстытутамі краін, якія ўступілі ў ЕЗ, і лічыцца эфектыўным спосабам пазбегнуць ваенных канфліктаў паміж еўрапейскімі дзяржавамі.

Краіны ЕЗ, маюць агульны рынак, дзякуючы якому тавары, паслугі, капітал і людзі могуць свабодна перамяшчацца іх тэрыторыямі. Акрамя таго, дзяржавы-члены Еўразвяза абавязаліся праводзіць сумесную палітыку ў сферы знешніх адносін і бяспекі, асноўных напрамках эканомікі, экалогіі, юстыцыі, гандлю, сельскай гаспадаркі і г.д.

Створана адзіная еўрапейская валюта еўра, якую на дадзены момант прынялі 17 краін, адмовіўшыся ад уласных валют. Такім чынам, тэрыторыя гэтых дзяржаў носіць назву еўразоны.

Euro

Для грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі ЕЗ, устаноўлена адзінае еўрапейскае грамадзянства. А Шэнгенскае пагадненне дазволіла адмяніць пашпартны кантроль паміж 22 краінамі-ўдзельніцамі ЕЗ, якія падпісалі яго. Таму значэнне Еўразвяза для насельніцтва, якое атрымала свабоду перамяшчэння падчас навучання, працы або падарожжаў, неверагодна вялікае.

Еўразвяз спалучае ў сабе прыкметы дзяржавы і міжнароднай арганізацыі, але фармальна не з’яўляецца ні тым, ні іншым. Аднак структура мае права ўдзельнічаць у сусветных адносінах і займае ў іх істотнае месца. Ва ўсім свеце заснаваны пастаянныя дыпламатычныя місіі Еўразвяза. У ААН, СГА, G20 (Група дваццаці), G8 (Вялікая васьмёрка) дзейнічаюць прадстаўніцтва ЕЗ.

Еўрапейскі звяз як міжнародная арганізацыя падтрымлівае прынцып міждзяржаўнасці, калі рашэнні прымаюцца пасля перамоў паміж краінамі-ўдзельніцамі. У той жа час, выступаючы ў якасці дзяржавы, пэўныя рашэнні прымаюцца наднацыянальнымі інстытутамі.

The European parliament

Асноўнымі інстытутамі ЕЗ, якія прымаюць законы, выпрацоўваюць агульныя стратэгіі палітычнага, эканамічнага і рэгіянальнага развіцця, з’яўляюцца Еўрапарламент, Еўракамісія, Савет Еўрапейскага Звяза, Еўрапейскі Савет, Суд ЕС і Еўрапейскі цэнтральны банк. Такім чынам, арганізацыя Еўрапейскі Звяз мае таксама ўласную банкаўскую, судовую і прававую сістэмы.

Прынцыпы функцыянавання садружнасці былі вызначаны Еўрапейскай Канстытуцыяй ЕЗ, падпісанай ў Рыме 29 кастрычніка 2004. Аднак у сілу дадзены Дагавор так і не ўступіў. Затым 13 снежня 2007 г. у манастыры Святога Ераніма ў Лісабоне кіраўніка і ўрада ўсіх 27 краін-удзельніц ЕЗ паставілі свае подпісы пад Дагаворам аб рэформах, які атрымаў назву Лісабонскага і з’яўляецца альтэрнатыўным варыянтам Канстытуцыі Еўрасаюза. Уступіў у сілу 1 снежня 2009 года.

Гісторыя Еўразвяза

Гісторыя Еўрапейскага Звяза пазначае працэс яго пашырэння праз ўступленне ў ЕЗ новых краін-членаў.

Еўрапейская ідэя з’явілася адразу пасля заканчэння Першай сусветнай вайны. Аднак дыскусіі палітыкаў скончыліся, а канкрэтных крокаў так зроблена і не было.

Глабальныя разбурэння Другой сусветнай вайны зноў прымусілі еўрапейскіх лідэраў вярнуцца да гэтай тэмы. Стала зразумела, што толькі цеснае супрацоўніцтва, агульныя намаганні і партнёрства могуць гарантаваць мірную будучыню, стабільнасць і дабрабыт у Еўропе.

Пачатак паклаў міністр замежных спраў Францыі Роберт Шуман. 9 мая 1950 года ён прапанаваў зрабіць агульную вугальную і сталеліцейную індустрыю Францыі і ФРГ.

У 1951 годзе Парыжскі дагавор усталяваў Еўрапейскую супольнасць вугалю і сталі (ЕАВС), у якую ўвайшлі 6 краін-членаў, а менавіта: Францыя, Германія, Бельгія, Італія, Нідэрланды і Люксембург. Паспяховае супрацоўніцтва прывяло да пашырэння працэсу на іншыя сферы.

У 1957 г. быў падпісаны Рымскі дагавор, мэтай якога быў мытны звяз, разбурэнне гандлёвых бар’ераў унутры кожнай краіны, развіццё ядзернай праграмы ў мірных мэтах. Так з’явілісь Еўрапейская эканамічная супольнасць (ЕЭЗ) і Еўрапейскуя супольнасць па атамнай энергіі (Еўратам).

Праз дзесяць гадоў, у 1967, выканаўчыя органы гэтых трох Супольнасцяў зліліся ў адзін, стварыўшы базавую структуру, якая валодае такімі інстытуцыямі, як Еўрапейская камісія, Парламент, Савет і Суд.

Наступным значным крокам да аб’яднання Еўропы быў Маастрыхцкі дагавор, падпісаны ў 1992 годзе. Так была створана Еўрапейская Супольнасць: міжурадавае супрацоўніцтва ў міжнароднай палітыцы і бяспекі, юстыцыі і ўнутраных справах краін-членаў. Таксама Дагаворам была закладзена ідэя агульнай валюты і росту палітычнай інтэграцыі.

EU

У лістападзе 1993 года ўпершыню з’явілася назва Еўрапейскі Звяз.

У 1996 годзе ў Турыне пачалася Міжурадавая канферэнцыя, вынікам якой стаў Амстэрдамскі дагавор, падпісаны ў чэрвені 1997 г. Асноўная мэта дагавора – пашырэнне Еўрасаюза за кошт далучэння да яго новых краін, у першую чаргу, з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Зараз Еўрапейскі Звяз – аб’яднанне дзяржаў Еўропы, якія прымаюць удзел у еўрапейскай інтэграцыі, які ўключае 27 краін-удзельніц.

Пералік краін Еўрасаюза і год ўступлення ў ЕС:
1 Аўстрыя 1995
2 Бельгія 1957
3 Балгарыя  2007
4 Вялікабрытанія  1973
5 Венгрыя 2004
6 Германія 1957
7 Грэцыя 1981
8 Данія  1973
9 Ірландыя  1973
10 Іспаніяд 1986
11 Італія  1957
12 Кіпр 2004
13 Латвія 2004
14 Літва 2004
15 Люксембург 1957
16 Мальта 2004
17 Нідэрланды 1957
18 Польшча 2004
19 Славакія 2004
20 Славенія 2004
21 Партугалія 1986
22 Румынія 2007
23 Фінляндыя 1995
24 Францыя 957
25 Чэхія 2004
26 Швецыя 1995
27 Эстонія 2004

EU

Інфармацыя ўзята novosti-es.ru

 

Пакінуць адказ