Спадзяванне на кагосьці, на дапамогу бацькоў, сяброў, аднагрупнікаў гэта, бясспрэчна, добра. Так цудоўна, што ёсць людзі, якія побач з іх парадамі і падтрымкай.
Але ёсць у гэтым адзін вялікі-вялікі мінус. Мы просім парады – і што мы атрымліваем? Меркаванне кагосьці – як трэба жыць, як трэба зрабіць. Але ці ёсць гэта меркаванне правільнае? Ёсць гэта тое, што вам сапраўды патрэбна?
Бацькі раяць нам куды паступаць, з якім хлопцам/дзяўчынаю не трэба сустракацца і чаму, куды не варта хадзіць, чаму трэба выдатна вучыцца, якое адзенне лепей і што трэба есці на сняданак.
Порцыю парад таксама можна атрымаць ад сябровак/сяброў, настаўнікаў/выкладчыкаў, калег/аднагрупнікаў і нават нейкіх незнаёмых людзей на вуліцы. Можна толькі здзіўляцца колькі людзей вакол жадаюць навучыць іншых, як трэба жыць, быццам яны ведаюць лепш за ўсіх і з’яўляюцца самымі шчаслівымі на ўсім белым свеце.
Калі вы будзеце спадзявацца на каго заўгодна, але толькі не на сябе, вы рызыкуеце аднойчы застацца без падтрымкі – то бок зусім бездапаможным.
Некаторыя парады, канешне, вартыя ўвагі. Але гэта вашае жыццё і, калі вы робіце ў ім памылкі, няхай гэтыя памылкі будуць вашымі, а не чыімсьці яшчэ.