Еўраклуб

Вена – лепшы горад па якасці жыцця

Паводле даследавання кансалтынгавай кампаніі Mercer, сталіца Аўстрыі Вена з’яўляецца самым прывабным з пункту гледжання стандартаў жыцця горадам свету, перадае Bloomberg.

Пры складанні рэйтынгу ўлічваюцца такія фактары, як палітычная і эканамічная стабільнасць, якасць медыцынскіх паслуг, адукацыі, жыллёвыя ўмовы і сацыяльныя паслугі. На аснове дадзеных рэйтынгу ўрада і шматнацыянальныя кампаніі могуць разлічыць памер зарплаты для сваіх супрацоўнікаў пры адпраўцы іх на працу за мяжу, піша Камерсант.

Па дадзеных даследаванні, у сталіцы Аўстрыі адзначаецца выдатная інфраструктура, а таксама забяспечваецца бяспека на вуліцах і добрая ахова здароўя. Вена славіцца не толькі вытанчанымі будынкамі і гарадскімі паркамі, але і развітой сістэмай роварных дарожак. Эксперты таксама адзначаюць тут нізкі ўзровень злачыннасці, адзначае BFM.ru.

На другім месцы знаходзіцца швейцарскі Цюрых, трэцім – Окленд (Новая Зеландыя), чацвёртым – Мюнхен (Германія), пятае месца падзялілі канадскі Ванкувер і нямецкі Дзюсельдорф.

У дзесятку таксама ўвайшлі Франкфурт, Жэнева, Берн і Капенгаген.

Парыж знаходзіцца на 30-м месцы. Самы лепшы па ўзроўні жыцця брытанскі горад Лондан падняўся з мінулага года на адну пазіцыю і займае 38-е месца. У ЗША лідзіруе Сан-Францыска (30-е месца). У Азіі вышэй за ўсё ўзровень жыцця ў Сінгапуры (25-е месца). На Блізкім Усходзе і ў Афрыцы лідзіруе Дубай (74-е месца).

Масква і Санкт-Пецярбург занялі 163 і 165-е месца, Кіеў – 161-е, Вільнюс – 79-е, Талін – 89-е, Рыга – 91-е.

Афіны з-за няпростай эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў Грэцыі апынуліся на адным з апошніх месцаў рэйтынгу. Масавае забойства, здзейсненае ў ліпені гэтага года Андэрсам Брейвікам, адсунула Осла на 24-е месца.

Палітычныя і эканамічныя праблемы ў краінах Афрыкі і Блізкага Усходу таксама не дадалі ачкоў гарадах гэтых рэгіёнаў. За апошні час моцна пагоршыўся ўзровень жыцця ў Лівіі, Егіпце, Тунісе і Емене. Самым жа горшым горадам для жыцця, з-за палітычных хваляванняў і сталых тэрарыстычных нападаў, стаў Багдад, які заняў апошняе, 221-е месца.

У гэтым годзе Mercer прадставіла і дадатковы рэйтынгўзроўню асабістай бяспекі ў тых жа гарадах свету. Пры яго складанні ўлічваліся ўнутраная і знешняя стабільнасць, узровень злачыннасці, эфектыўнасць работы праваахоўных органаў.

Пасля лідэраЛюксембурга – лепшымі ў гэтым рэйтынгу, па версіі Mercer, з’яўляюцца Берн (2-е месца), Хельсінкі (2-е), Цюрых (2-е), Вена (5-е), Жэнева (6-е) , Стакгольм (6-е), Сінгапур (8-е), Оклэнд (9-е) і Велінгтан (9-е).

Каментуючы вынікі і адзначаючы высокія паказчыкі менавіта еўрапейскіх гарадоў, адзін з кіраўнікоў даследавання, Слагін Паракатыл, сказаў: «У еўрапейскіх гарадах у цэлым высокія стандарты жыцця, бо ў іх сучасная гарадская інфраструктура спалучаецца з высакаякаснымі паслугамі ў галіне аховы здароўя, адпачынку і забавак. Аднак з-за эканамічнай нестабільнасці, высокага ўзроўню беспрацоўя і недахопу даверу да палітычных інстытутах складана прагназаваць, якая будзе сітуацыя з якасцю жыцця ў гэтых гарадах у будучыні».

Паводле naviny.by

Vena

Пакінуць адказ