Здарэнні

Берасцейскія гандбалісты ледзь не падарваліся

Пад час трэнероўкі БГК імені Мешкова ў спартовым комплексу “Младост” (Македонія) адбыўся выбух. 

Як паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі гандбола, у выніку выбуху частка першай трыбуны была вынесена на пляцоўку.

Ніхто з беларускіх гандбалістаў і прадстаўнікоў трэнерскага штаба не пацярпеў. Але трэніроўка была сарваная, каманду экстрана эвакуіравалі.

Тым не менш беларусы паспяхова правялі матч супраць каманды «Пелістэр 08». Гульня пачалася ў запланаванае час і завяршылася з лікам 26:25 на карысць берасцейцаў.

Фота: profi-forex.org

Пакінуць адказ