НІСЭПД (Незалежны інстытут сацыяльна эканамічных і палітычных даследаванняў) правёў прэзентацыю кнігі, якая прысвечана сацыяльна-эканамічнаму партрэту беларускай моладзі.
Прэзентацыя новага выдання “Моладзь і грамадзянская супольнасць у Беларусі: Новае пакаленне” адбылася ў будынку літоўскага пасольства ў Менску.
Асноўную ідэю кнігі выказаў аўтар Алег Манаеў:
– Вялікая частка беларускай моладзі не падзяляе каштоўнасці існай у Беларусі сацыяльна-палітычнай сістэмы, але – па розных матывах і ў рознай ступені – выконвае заданныя гэтай сістэмай правілы.
Сацыёлаг Аляксандр Сасноў прызнаўся, што падчас аналізу сацыялагічных дадзеных у яго з’явіўся пэўны песімізм:
– Па выніках даследавання высветлілася, што змены будуць, але не так хутка, як хацелася б. Змены ў масавай свядомасці праходзяць досыць паступова. Генезіс такі – спачатку маладыя становяцца больш радыкальнымі, ліберальнымі, але з узростам гэта пачынае заціхаць, аж да таго, што чалавек займае пазіцыю, процілеглую той, што ён займаў у маладосці. Зразумела, гэта не ва ўсіх, але многія праходзяць такую эвалюцыю.
Яшчэ адна лічба, якая можа шакаваць многіх. Паводле апытання, праведзенага ў сакавіку, каля 70% беларускай моладзі адказалі станоўча на пытанне «Хацелі б вы пераехаць у іншую краіну на пастаяннае месца жыхарства, калі б у вас была такая магчымасць?»
У адным з артыкулаў кнігі Вольга Карач, лідар кампаніі “Наш дом», назвала цяперашняе маладое пакаленне «стомленым і адчужаным». Па дадзеных сацыёлагаў, нягледзячы на тое, што пераважная большасць маладых людзей не прымаюць цяперашнюю сацыяльна-палітычную сістэму, толькі некалькі адсоткаў моладзі выбіраюць шлях барацьбы з ёй.
Як заявіла намеснік старшыні Маладога фронту Наста Палажанка, “за 17 гадоў кіравання Лукашэнкі вырасла цэлае новае пакаленне, якое не тое што апалітычнае – яно проста абыякавае да ўсяго, пакаленне спажыўцоў. І наша задача – вырваць моладзь з гэтага абыякавага стану, з гэтай шэрай масы“.
Вось такая яна, баларуская моладзь…
Паводле: belaruspartisan.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…