Categories: Адукацыя

GLOBAL UGRAD запрашае ў ЗША

Міжнародная праграма студэнскага абмену GLOBAL UGRAD прапануе студэнтам з Беларусі прайсці навучанне цягам 1 акадэмічнага году без атрымання ступені ва ўніверсітэце або каледжы ЗША.

Магчымасць прадстаўляецца праграмай аддзела адукацыйных і культурніцкіх праграм дзярждэпартамента ЗША студэнтам 1, 2 , 3 і 4 курсаў дзённых аддзяленняў вышэйшых навучальных установаў Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Казахстана, Кыргызіі, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Украіны і Узбекістана.

Усе ўдзельнікі абіраюцца на аснове адкрытага конкурсу.

Запрашаюцца студэнты, якія навучаюцца па наступных на спецыяльнасцях:

бухгалтарскі ўлік,
сельская гаспадарка,
антрапалогія,
біялогія,
бізнэс,
хімія,
інфармацыйныя тэхналогіі,
крымінальнае права,
эканоміка,
адукацыя,
інжынерная справа,
кіраванне прыроднымі рэсурсамі,
геалогія,
кіраванне ў сферы сэрвіса і турызма,
міжнародныя адносіны,
журналістыка
масавыя камуніацыі,
юрыспрудэнцыя,
фізіка,
паліталогія,
псіхалогія,
сацыялогія,
гарадское планаванне,
амерыканістыка.

Могуць быць разгледжаныя і іншыя спецыяльнасці.

Усе ўдзельнікі праграмы:

– пройдуць адукацыю на дзённым аддзяленні ва ўніверсітэце або  каледжы ЗША цягам аднаго акадэмічнага году;

– цягам першага семестру прысвецяць 20 альбо болей гадзін валанцёрскай працы па месцы знаходжання на тэрыторыі ЗША;

– цягам другога семестру пройдуць прафесійную стажыроўку.

Праграма забяспечвае поўнае фінансаванне і прадугледжвае:
–    падтрымку пры атрыманні амерыканскай візы J-1
–    аплату праезду з роднага гораду да прымаючага ўніверсітэту ў ЗША і назад
–    пакрыцце выдаткаў на медыцынскія паслугі пры хваробе
–    аплату навучання ў ЗША
–    штомесячную стыпендыю
–    сродкі на набыцце вучэбнай літаратуры
–    шырокія магчымасці прафесійнага росту для выпускнікоў праграмы

Студэнты, якія на момант падачы заяўкі навучаюцца на 1 курсе, будуць жыць у сем’ях альбо ў інтэрнаце і навучацца ў двухгадовых каледжах.

Студэнты, якія навучаюцца на 2 і 3 курсах на момант падачы заяўкі, будуць жыць у інтэрнатах і праходзіць навучанне ў чатырохгадовых каледжах ці ўніверсітэтах. Праграма прадугледжвае поўнае фінансаванне і  інтэнсіўныя курсы англійскай мовы ў роднай краіне перад пачаткам праграмы.

Пытанні звязаныя з удзелам у праграме можна дасылаць ugradbelarus@yahoo.com..

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут.
Заяўку можна запоўніць тут.

Крыніца: adukacyja.info

Darya

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago