Адбылося гэта ў кафэ “Лунный свет” 4 снежня прыкладна ў 1.30.
Паміж двума наведвальнікамі завязалася бойка. Ў кафэ ў гэты час знаходзіўся 20-летні жыхар Берасця, які паспрабаваў спыніць бойку. Ён заціснуў ззаду рукой шыю аднаго з тых, што біліся, і пачаў адцягваць яго, у выніку чаго мужчына сканаў на месцы.
У стаўленні да берасцейца следчым аддзелам пракуратуры Берасцейскай вобласці ўзбуджана справа па ст. 144 Крымінальнага кодэкса (прычыненне смерці па неасцярожнасці).
Крыніца: БелаПАН