Categories: Еўраклуб

Беларусь і Латвія: акенца ў ЕЗ

1 лютага 2012 г павінен уступіць у сілу Дагавор аб прыгранічным супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Латвіяй. Чаму выбар афіцыйнага Мінска паў менавіта на Латвію, і калі запрацуюць прыгранічныя дагаворы ўздоўж усёй заходняй мяжы Беларусі?

Чым жа тлумачыцца выбар афіцыйнага Мінска?

Кіраўніцтва Беларусі не хавае, што жадае для пачатку «абкатаць» дагавор на Латвіі, а затым мець справу з Літвой і Польшчай. Аб гэтым 23 лістапада заявіў першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Петрышэнка. Прымаючы пад увагу значна меншую працягласць мяжы з Латвіяй, чым з Літвой і Польшчай, а таксама колькасць грамадзян, якія пражываюць у адпаведнай памежнай зоне і тэарэтычна змогуць скарыстацца яго перавагамі (гл. табліцу), такі выбар цалкам абгрунтаваны.

tablica

Памежная ж з Беларуссю частка Латвіі (Латгалія) – найбольш бедны рэгіён краіны, з найбольшай беспрацоўем. Да таго ж Латгалію ўжо не першы год «апрацоўваюць» беларускія і расійскія тэлеканалы. Так, у раёне Даўгаўпілса (другі па велічыні горад Латвіі), у выпадку адсутнасці дома спецыяльнага дэкодэра, тэлеканал БТ транслюецца ў лепшым якасці, чым латышскія каналы. А, як ивядома, беларускай прапагандзе эканамічны крызіс хоць бы што. Таму асцерагацца “тлятворнага ўплыву” суседскай прапаганды ў дадзеным выпадку прыходзіцца хутчэй не афіцыйнаму Менску, а латвійскаму ўраду.

На выбар Латвіі як першай краіны для апрабавання рэжыму прыгранічнага руху маглі паўплываць і палітычныя меркаванні. У адрозненне ад Польшчы і Літвы, якія імкнуцца стаць праваднікамі дэмакратызацыі ва Усходняй Еўропе, Латвія традыцыйна не гэтак крытычная да становішча з дэмакратыяй і правамі чалавека ў Беларусі. А таму менш раздражняе беларускія ўлады, у той час, як папрокі і яхідныя выказванні паміж МЗСамі Беларусі з аднаго боку, Польшчы і Літвы з іншага, сталі звычайнай з’явай.

Як паведамілі ў МЗС Беларусі, выдача дазволаў на спрошчанае перасячэнне мяжы пачнецца ў генеральным консульстве Беларусі ў Даўгаўпілсе і консульстве Латвіі ў Віцебску з 1 лютага наступнага года. Такім правам, па папярэдніх падліках, змогуць скарыстацца каля 250 тысяч чалавек. Да прыгранічнай тэрыторыі аднесены, напрыклад, з беларускага боку горада Браслаў, Верхнядзвінск, Мёры, пасёлак Відзы, з латвійскага – Даўгаўпілс, Краслава, Дагда, Зілупе.

Пагадненнем прадугледжваецца спрошчаны (бязвізавы) парадак перасячэння дзяржаўнай мяжы жыхарамі прыгранічных тэрыторый, якія пастаянна пражываюць на гэтых тэрыторыях не менш за адзін год, незалежна ад іх грамадзянскай прыналежнасці, пры наяўнасці дазволу на мясцовага прыгранічнага руху, выдадзенага кампетэнтным органам другога боку, і праязнога дакумента (пашпарта альбо іншага дакумента, прадугледжанага заканадаўствам). Дазвол будзе выдавацца на тэрмін ад 1 да 5 гадоў. Кошт збору за прыняцце і разгляд заявы аб выдачы дазволу складзе 20 еўра. Пры гэтым ад выплаты збору на аснове ўзаемнасці могуць вызваляцца пенсіянеры, інваліды і дзеці ва ўзросце да 18 гадоў.

Жыхары прыгранічных тэрыторый адной дзяржавы падчас знаходжання на тэрыторыі іншай дзяржавы абавязаны выконваць мясцовае заканадаўства. Яны не могуць выязджаць за межы прыгранічнай тэрыторыі (гэта зона да 30 кіламетраў ад мяжы), а жыхары прыгранічных тэрыторый Латвіі на час знаходжання ў Беларусі абавязаны зарэгістравацца ва ўстаноўленым парадку. З даты ўступлення ў сілу новага пагаднення спыняе сваё дзеянне пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Латвійскай Рэспублікі аб спрошчаным парадку выдачы віз прыгранічнаму насельніцтву ад 27 лістапада 2002 года. Візы, выдадзеныя ў адпаведнасці з ранейшым пагадненнем, могуць выкарыстоўвацца да заканчэння названага ў іх тэрміну дзеяння.

Інфармацыя euroclub.odsgomel.org, ng.by і n-europe.eu

Latvia

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago