Беларускі студэнт Ігар Случак ў супрацоўніцтве з украінскім палітолагам склаў мапу, па якой можна ўбачыць, дзе чынавецтва найбольш варожа ставіцца да беларускай мовы.
Мапа была складзена на падставе перапісак з чыноўнікамі. Ігар Случак адпраўляў лісты чыноўнікам з якой-небудзь просьбай, і ў выпадку адказу па-расейску патрабаваў яго на беларускай мове.
У гэтым годзе патрабаванне да чыноўнікаў адказваць грамадзянам на іх мове стала нормай закона «Аб зваротах грамадзян».
Прааналізаваўшы атрыманую мапу, можна заўважыць, што перш за ўсё ў Маларыцкім, а таксама ў Берасцейскім раёнах чыноўнікі прынцыпова не выкарыстоўваюць беларускую мову. З астатнімі рэгіёнамі сувязь была ўсталяваная на нацыянальнай мове.
Не гледзячы на гэта, мы маем рэальную магчымасць змяніць становішча і адносіны да беларускай мовы. Будучыня яе знаходзіцца сёння ў нашых уласных далонях.