Музыка

“РОдниК” прэзентаваў свой новы альбом (ФОТА)

3 снежня ў легендарным ДК “Чыгуначнікаў” берасцейскі гурт “РОдниК” прэзентаваў свой дэбютны альбом пад назвай “Мне ль выбирать…”

«Мне Ль Выбирать…» складана назваць дэбютам, паколькі ў гурта ўжо былі “кустарныя” запісы, якія разышліся галоўным чынам сярод сяброў і прыхільнікаў. Запіс альбома быў  зроблены ў прафесійнай студыі гурта “Дай Дарогу!”. Усяго ў альбом увайшлі 11 кампазіцый.

Дзесяць песень з альбома напісаныя лідэрам гурта Дзмітрыем Тараданавым, адна належыць Вадзіму Ламака. Тэксты песень, адрозніваюцца казачнасцю і прыцягненнем да фальклорнай вобразнасці.

У альбоме «Мне Ль Выбирать…» звяртае на сябе ўвагу вострае адчуванне музыкамі ўнутранай драматургіі кампазіцый, у якіх эмацыйныя кульмінацыі падкрэсліваюцца аб’ёмным і цяжкім гучаннем.

Руслан Цынгель

Руслан Цынгель

Дмітрый Варанчук

Дмітрый Варанчук

Лідар гурта “РОдниК” Дмітрый Тараданаў

Лідар гурта “РОдниК” Дмітрый Тараданаў

Пасля прэзентацыі дэбютнага альбома “РОдниКа”, прадставіў, аматарам рок музыкі, сваю канцэртную праграму гурт “Гардэроб” (г.Камянец)

Гурт “Гардэроб” (г.Камянец)

Гурт “Гардэроб” (г.Камянец)

Гурт “Гардэроб” (г.Камянец)

Гурт “Гардэроб” (г.Камянец)

Гурт “Гардэроб” (г.Камянец)

Гурт “Гардэроб” (г.Камянец)

Завершылася імпрэза чарговым выхадам на сцэну “РОдниКа”. Яны зыгралі песні, якія не ўвайшлі ў альбом, а пасля некалькі твораў гурта “Кіно”, што таксама спадабалася слухачам.

Гурт “РОдниК”

Гурт “РОдниК”

Спампаваць альбом “Мне ль выбирать…” можна тут.

Фота: Юліі Хатыпавай 

 

Пакінуць адказ