3 снежня ў легендарным ДК “Чыгуначнікаў” берасцейскі гурт “РОдниК” прэзентаваў свой дэбютны альбом пад назвай “Мне ль выбирать…”
«Мне Ль Выбирать…» складана назваць дэбютам, паколькі ў гурта ўжо былі “кустарныя” запісы, якія разышліся галоўным чынам сярод сяброў і прыхільнікаў. Запіс альбома быў зроблены ў прафесійнай студыі гурта “Дай Дарогу!”. Усяго ў альбом увайшлі 11 кампазіцый.
Дзесяць песень з альбома напісаныя лідэрам гурта Дзмітрыем Тараданавым, адна належыць Вадзіму Ламака. Тэксты песень, адрозніваюцца казачнасцю і прыцягненнем да фальклорнай вобразнасці.
У альбоме «Мне Ль Выбирать…» звяртае на сябе ўвагу вострае адчуванне музыкамі ўнутранай драматургіі кампазіцый, у якіх эмацыйныя кульмінацыі падкрэсліваюцца аб’ёмным і цяжкім гучаннем.
Пасля прэзентацыі дэбютнага альбома “РОдниКа”, прадставіў, аматарам рок музыкі, сваю канцэртную праграму гурт “Гардэроб” (г.Камянец)
Завершылася імпрэза чарговым выхадам на сцэну “РОдниКа”. Яны зыгралі песні, якія не ўвайшлі ў альбом, а пасля некалькі твораў гурта “Кіно”, што таксама спадабалася слухачам.
Спампаваць альбом “Мне ль выбирать…” можна тут.
Фота: Юліі Хатыпавай
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…