Грамадства

Навагодняя выстава-кірмаш у Берасці

18 снежня 2011 года з 11.00 да 15.00 у горадзе над Бугам будзе праходзіць Навагодняя дабрачынная выстава-кірмаш вырабаў берасцейскіх майстроў.

 

На выставе будуць прадстаўлены навагоднія цацкі, аўтарская лялькі, вышыўкі, біжутэрыя, вязанне, палімерная гліна, качанне воўны, фетр і многае іншае.

Ахвяраванні, сабраныя на кірмашы будуць накіраваны на набыццё падарункаў для Пінскага дзіцячага дома.

Арганізатарам дадзенага мерапрыемства з’яўляецца Берасцейскі інтэрнэт-форум для бацькоў brest.maminforum.com.

Выстава будзе праходзіць у будынку тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна Берасця па вуліцы Халтурына 8.

Пакінуць адказ