10 снежня ў Берасці прайшло чарговае штогадовае першынства ДУА «Сярэдняй школы № 33» па спартыўным арыентаванні ў зале. Дадзеныя спаборніцтвы праводзяцца ўжо ў чацвёрты раз.
Уявіце сабе, што ў звычайным спартзале пабудавалі дыстанцыю з падручных матэрыялаў (сталоў, крэслаў, парт, лавак і іншых прадметаў), на ёй размясцілі КП (кантрольныя пункты), намалявалі карты, і – арыент-шоў гатовае.
Спаборніцтвы складаліся з двух этапаў: дыстанцыі па выбары і арыентавання ў зададзеным накірунку. Усе забегі падзяляліся па ўзроставых групах.
Удзельнічалі ў стартах усе жадаючыя: і дарослыя і дзеці. У забегах прынялі ўдзел звыш 200 удзельнікаў.
Вялікай запамогай у гэтай справе быў лічбавай экран, на якім змяшчаліся вынікі спаборніцтваў. Наогул, кампутарная праграма для падліку вынікаў (тут выкарыстоўвалася сістэма SportIdent) і лічбавы экран, атрымаліся ўдалымі задумкамі, якія рэалізавалі арганізатары.
Старт атрымаўся відовішчным, барацьба за прызавыя месцы была напружанай. Інтрыга заставалася да фініша апошняга чалавека.
Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны граматамі і каштоўнымі прызамі. Было вельмі весела, цікава і захапляльна!
Вынікі першынства ДУА «Сярэдняй школы № 33» па спартыўным арыентаванні ў зале можна паглядзець на сайце клубаў спартыўнага арыентавання “Буг” і “Берестье“.
ДАВЕДКА «ДЗЕДЗІЧА»:
Арыент-шоў – новы відовішчны від спартыўнага арыентавання, які адрозніваецца ад класічнага тым, што спартсмены арыентуюцца на маленькай пляцоўцы сярод штучных перашкод. Працягласць дыстанцый невялікая – ад некалькіх дзесяткаў метраў да паўкіламетра. Арыент-шоў выдатна кампенсуе недахоп відовішчнасці класічнага спартыўнага арыентавання, а таксама дапамагае асвоіць асновы арыентавання пачаткоўцам.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…