Грамадства

Ці выйдуць берасцейцы зноў на Плошчу?

Кіраўнікі адной з суполак Укантакце, а дакладней “Либертарное сопротивление. Брест” зноў пачалі заклікаць берасцейцаў сабрацца на галоўнай плошчы горада.

Мінуў амаль год пасля таго страшнага вечара, але нянавісць і крывадушша працягваюць панаваць у адносінах паміж уладай і народам. Чатырнаццаць палітычных вязняў па-ранейшаму знаходзяцца ў турмах. Эканамічны крызіс адабраў у большасці беларусаў упэўненасць у заўтрашнім дні. Расчараванне і адчай моцна ўкараніліся ў сэрцах многіх людзей, якія любяць сваю Айчыну.

Таму на гэты раз, 19 снежня 2011 года, жыхарам Берасця, адміністратары суполкі “Либертарное сопротивление. Брест”, прапаноўваюць выйсці не дзеля таго каб памаўчаць, а з дакладнымі патрабаваннямі, якія павінны змяніць вышэй пералічанныя праблемы ў краіне.

Нагадаем, што 19 снежня ў Беларусі традыцыйна святкуюць Міколу зімовага, і, як кажуць людзі: «Да Міколы не бывае зімы ніколі». А ці будзе надвор’е спрыяць берасцейцам дасцігнуць сваёй мэты, і ці ўвогуле жыхары горада выйдуць на вуліцу пакуль не вядома… .

 Фота: vk.com

Пакінуць адказ