Музыка

Дай Дарожная WhiteParty!

 Берасцейскі гурт, які прэтэндуе на званне “ідэалагічнага”, у якога пругкая і “бесбашанная” энэргія ў музыцы спалучаецца з пышным, лёгка запамінальным меладызмам прыгатавала жыхарам і гасцям свайго горада навагодні падарунак.

І як Вы здагадаліся, гаворка тут ідзе пра легенданы гурт “Дай Дарогу!”.

Некаторыя называюць гэтых музыкаў панкамі з-за  цікавых музычных рашэнняў. Камусці  гэта здаецца рэпам, бо з-за брутальнасці тэкстаў ужо  ясна прагледжваецца добра падрыхтаваны, цалкам літаратурны досціп аўтараў.

Цяпер, амаль забыты, сапраўдны рокавы драйв і дзіўная свежасць матэрыялу – вось першае ўражанне ад праслухоўвання іх песень. Менавіта адчуванне вясёлага свята  на пярэдадні Новага года гурт “Дай Дарогу!” падорыць Берасцейцам.

Вялікі сольны канцэрт адбудзецца 30 снежня а 18-й у клубе Zio PePe. Кошт квітка – 50 000. Колькасць квіткоў строга абмежавана – 500 штук.

P.S. на канцэрце будзе дзейнічаць дрэсс код: усе ў белым.

Падрабязней тут.

Пакінуць адказ