Наша жыццё, поўнае хваляванняў, надзей, што не спраўдзіліся, засмучэнняў і шмат якіх яшчэ непрыемнасцяў робяць нас слабымі часта перад самымі нявіннымі рэчамі.
Страх – гэта натуральная рэакцыя для кожнага з нас. НЕкаторыя можно назваць тыповымі – страх вышыні, цемры, іншыя людзі баяцца змей, павукоў, мышэй. Так, напрыклад, па дадзеных некаторых даследванняў, каля 70% дваццацігадовых баяцца змей і вышыні. Людзі шасцідзесяцігадовага ўзросту баяцца натоўпу і смерці.
Акрамя таго, можна знайсці цікавыя спісы таго, што пужае людзей. Напрыклад, на той жа Вікіпедыі. Толькі не спяшайцеся цыціраваць Вікіпедыю направа і налева, у некаторых можа быць прагрэсавальная Вікіфобія.
Сярод цікавых можна таксама знайсці: аблютафобія — страх мыцца, заіфобиі — боязь жыцця, пентэрафобія — боязь цешчы, стазабазафобія — боязь стаяння і хады, апапатафобія — страх заходзіць у прыбіральні, геленалагафобія — боязь складанай навуковай грэцкай тэрміналогіі і нават, афобафобія — боязь адсутнасці фобій.
Існуе шмат спосабаў, як пабароць свае страхі. І некаторыя з іх такія ж недарэчныя, як і самі страхі.
Аднак, спынімся на больш эфектыўных.
1. JUST DO IT: Навучыцеся дзейнічаць, нягледзячы на страх. Скажыце сабе: «Да, мне страшна, мне вельмі страшна, але тым не менш я зраблю гэта». Чым больш вы марудзіце, тым больш ён запаўняе ваш мозг, але, як толькі вы пачняце дзейнічаць, страх адразу ж знікне.
2. Ацаніце горшы варыянт: нават самы горшы варыянт не такі страшны, як невядомасць і сам страх. Як толькі страх знаходзіць пэўны твар, ён перастае ўяўляць пагрозу.
3. Прыняцце рашэння: Калі вы прыміце рашэнне, вам будзе прасцей дзейнічаць, вы будзеце больш упэўненнымі ў сабе. Калі прынята рашэнне – дарогі назад няма.
4. Аналіз і ўяўленне: Вы ведаеце чаго баіцеся, тады падрыхтуйцеся, як гэты страх скасаваць. Па-першае, прааналізуйце ваш страх (Чаго я баюсь? Чаму? Ці ёсць прычыны гэтага баяцца? Ці ёсць рацыянальны падмурак для вашага страху?). Па-другое, уявіце сабе тую сітуацыю, якой вы баіцеся, рабіце тое, што не можаце рабіць у рэальнасці. І вы прызвычаецеся да гэтага страху, ашукаўшы, такім чынам, самога сябе.
5. Трэніроўка адвагі: Рабіце ў паўсядзённым жыцці тое, чаго звычайна вы сабе не дазваляеце, будзьце больш актыўнымі і адкрытымі ў дробязях, тады і вялікія праблемы не будуць такімі вялікімі.
Акрамя таго:
6. Падвышэнне самаацэнкі.
7. Вера, рэлігія.
8. Каханне.
Галоўнае, трэба памятаць, што любая пазітыўная эмоцыя – гэта крок к пераадольванню страха, а негатыўная – да яго ўзмацнення.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…
View Comments
"чотка" і малюнкі пазітыўныя
+1
дзякуй)))))