Categories: Адукацыя

Найвялікшая стыпендыя – у курсантаў

800 тыс. руб атрымліваюць курсанты штомесяц . Пасля 4-га курсу і атрымання звання афіцэра выплаты павялічваюцца да 2 млн руб.
«Першыя два гады мы вымушаныя жыць у казарме. Пасля можам здымаць жытло, але арэнды нам не кампенсуюць. На харчаванне даюць 60 тыс. руб. на месяц, хоць гэта і не адпавядае выдаткам – калі курсант жыве ў казарме і харчуецца там, ён мае паўнавартасны сняданак, абед і вячэру штодня», – распавёў «Белсату» адзін з курсантаў Ваеннай акадэміі. Паводле суразмоўцы, з кожным годам абітурыенты паступаюць з усё ніжэйшымі баламі. «Сёлета залічылі хлапца з балам 120 з 400 магчымых. Гэта значыць, што ён атрымаў тройкі па ўсіх дысцыплінах, улічваючы сярэдні бал атэстату», – адзначае курсант.

Адміністрацыя Ваеннай акадэміі адмаўляецца каментаваць грашовую дапамогу, якая штомесяц выдзяляецца студэнтам. «Гэта інфармацыя для службовага карыстання, ведаць грамадству яе не трэба», – заявілі ў бухгалтэрыі.

Падобную сістэму стыпендыяў маюць таксама курсанты Акадэміі Міністэрства ўнутраных справаў.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт выплачвае студэнтам адну з самых вялікіх стыпендыяў па краіне. Як паведамілі ў бухгалтэрыі БДУ, стыпендыя ў выдатнікаў складае 570 тыс. руб. У выключных выпадках можна разлічваць на дадатак: стыпендыю прэзідэнта Рэспублікі Беларусь памерам 385 тыс.руб., спецыяльную стыпендыю302 тыс. руб. і персанальную стыпендыю332 тыс. руб. Але да «вайсковых» стыпендыяў іншым беларускім студэнтам яшчэ далёка.

kursanti

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago