Стыпендыя Відэнфельда і Лідэрская праграма даюць унікальную магчымасць паслядыпломнага навучання ў Оксфардзе і доступ да праграмы лідэрскага развіцця.
Праграма ўключае:
– Дзесяцідзённы семінар па лідэрству і дзяржаўнаму кіраванню, які ўключае канферэнцыі, дыскусіі, семінары па палітычнай псіхалогіі і лідэрству.
– Трэнінг па развіццю практычных здольнасцяў выступленняў на публіцы, канфліктнаму менеджмэнту, працэсе прыняцця рашэнняў.
– Удзел у дэбатах, праектах і канферэнцыях.
– Трэнінг па аналізе дзяржаўнай палітыцы і інш.
У праграме могуць удзельнічаць асобы, якія паступаюць на магістэрскія курсы ў Оксфардзе. Кандыдаты павінны прадэманстраваць, што пасля заканчэння навучання яны могуць прынесці карысць для сваёй краіны на рэгіянальным ці глабальным узроўні.
Стыпендыя пакрывае 100% выдаткаў на навучанне і пражыванне.
Падрабязней глядзіце тут.