У Кобрынскім дзіцячым доме з года ў год праходзяць Навагоднія ранішнікі, якія для дзяцей арганізоўвае адміністрацыя. Але, як паведамляюць валанцёры, дзеці зусім не шчаслівы пасля іх…
– Я на іх прысутнічала і з убачанага магу сказаць-ранішнікі не для дзяцей, а для спонсараў … . Дзеці сядзяць ззаду і нічога не бачаць.
Таму, калі Вы неабыякавыя да дзіцячага смеха і ўсмешкі можаце дапамагчы ў арганізацыі гэтага мерапрыемства, а дакладней згуляць ролі казачных герояў, падрыхтаваць касцюмы, прадаставіць матэрыяльную дапамогу (на падарункі), альбо самі падарункі.
Калі Вы жадаеце ў гэты Новы год змяніць сітуацыю ў Кобрынскім дзіцячым доме і стварыць для дзетак сапраўдную казку, Вам дастаткова толькі патэлефанаваць па нумары +375292256424 і прапанаваць сваю дапамогу.
Больш інфармацыіі пра Навагодні ранішнік ў Кобрынскім дзіцячым доме можна атрымаць тут.
Памятайце ім патрэбна Ваша любоў і ўвага …. .