З-за масавага беспрацоўя ў Еўропе сярод моладзі школьная адукацыя будзе працягнута на два гады.
На нядаўнім пасяджэнні Еўрапарламента быў падтрыманы даклад прадстаўніцы сацыял-дэмакратаў ад Вялікабрытаніі Мэры Ханібал. У сваім дакладзе яна звярнула ўвагу ўладаў на рэкордны паказчык беспрацоўя сярод моладзі ў ЕЗ – 5,5 мільёнаў, і заклікала прыняць неадкладныя меры.
Падчас пасяджэння ЕП дэпутаты ўхвалілі ідэю ўвядзення мер, закліканых утрымаць дзяцей у школе. Так, плануецца стварэнне школы «другой магчымасці» і атрыманне абавязковай школьнай адукацыі павялічыцца на 2 гады. Гэта значыць, что сканчаць школу падлеткі зараз павінны не ў 16, а ў 18 гадоў.
Акрамя таго, еўрадэпутаты разгледзелі магчымасць аказання дапамогі для сем’яў з нізкімі даходамі, а таксама фінансавання сярэдняй адукацыі.
На дадзены момант у Еўропе назіраецца так званы феномен «не-не» – «не працую і не вучуся». Больш за палову (52%) школьнікаў кідаюць школу раней часу і не атрымліваюць нават закончанай сярэдняй адукацыі.
Паводле novosti-es.ru